Вс, 22.10.2017, 11:46
Приветствую Вас Гость | Регистрация | Вход

Средняя школа №4 г.Витебска

Меню сайта
Погода
Праздники
Праздники Беларуси
Наш опрос
Кем Вы приходитесь 4-й школе?
Всего ответов: 502
Архив записей
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0

Образцовый драматический театр "ТэСт"

З гісторыі школьнага тэатра "ТэСт”

Мароз Галіна ЦярэнцьеўнаМароз Галіна Цярэнцьеўна – настаўнік беларускай мовы і літаратуры сярэдняй школы № 4 г.Віцебска.

    Нарадзілася ў 1969 годзе ў в. Вінагроды Віцебскай вобласці. Скончыла сярэднюю школу № 2 г.Міёры, паступіла ў Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С.М. Кірава. Пасля заканчэння філалагічнага факультэта ў 1991 годзе працавала настаўнікам беларускай мовы і літаратуры ў СШ № 13, 16 г.Полацка, з 1997 года – у СШ № 4 г.Віцебска. Кіруе школьным тэатрам "ТэСт”, з‘яўляецца кіраўніком раённага метадычнага аб‘яднання настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры Кастрычніцкага раёна г.Віцебска. 

"Тэатр – гэта творчы жыццёвы працэс, праца, якая прыносіць радасць. Яна дае магчымасць адчуць асалоду ад самога працэсу, а гэта ўжо не так і мала.

      Артыстамі стануць не ўсе, але ўсе яны навучацца адчуваць, ствараць прыгажосць навакольнага свету, прыгожа рухацца, гаварыць, думаць – прыгожа жыць. Стаўлю перад сабой задачу стварэння аматарскага па духу і прафесійнага па ўзроўню дзейнасці дзіцячага нацыянальнага тэатра.”