Пн, 19.02.2018, 11:55
Приветствую Вас Гость | Регистрация | Вход

Средняя школа №4 г.Витебска

Меню сайта
Погода
Праздники
Праздники Беларуси
Наш опрос
Кем Вы приходитесь 4-й школе?
Всего ответов: 510
Архив записей
Форма входа
Поиск
Статистика

Онлайн всего: 1
Гостей: 1
Пользователей: 0
Главная » 2011 » Январь » 14 » Каляды
11:29
Каляды

       Фото

       Свята Божага Нараджэння - адно з найгалоўнейшых хрысціянскіх святаў, калі адзначаецца нараджэнне Ісуса Хрыста.

       Калядныя святы ці «Святкі» працягваюцца з 7 па 19 студзеня. 

       Да Святак пачыналі рыхтавацца загадзя: прыбіралі ў хаце, апраналіся па-святочнаму, гатавалі ежу. Моладзь вырабляла карнавальныя прылады і адзенне. 
      Праваслаўныя пачынаюць святкаваць Каляды яшчэ ўвечары 6 студзеня вячэрай. Галоўнай стравай на святочным стале ў ноч Нараджэння была куцця. Есці яе пачыналі са з’яўленнем на небе першай зоркі.    Першы дзень Каляд – 7 студзеня – адзначалі ад душы: запрашалі ў госці родных, сяброў, суседзей. А ўвечары моладзь пачынала калядаваць.
       Выходзілі калядаваць на вуліцу з шумам, музыкай і спевамі, апранутыя ў самыя розныя адзенні. Ад хаты да хаты хадзілі калядоўшчыкі або хрыстаславы, якія віншавалі людзей са святам, праслаўлялі Хрыста, весялілі народ. Самым вядомым персанажам на Каляды была каза, якая сімвалізавала урадлівасць, дабрабыт і пладавітасць.        Фото

У нашай школе, дзякуючы існаванню дзіцячага фальклорнага калектыву "Вясёлка" (кіраўнік Зязюлькіна Вольга Сцяпанаўна), дзеці ведаюць святы і традыцыі сваіх дзедаў і прадзедаў. Хлопчыкі і дзяўчынкі з вялікім энтузіязмам аднесліся да святкавання. Яны пераапрануліся ў народныя касцюмы, у касцюмы жывёл, праспявалі калядныя прыпеўкі, павесялілі сваіх сяброў і настаўнікаў.




Фото
Просмотров: 997 | Добавил: Admin | Рейтинг: 3.0/2
Всего комментариев: 0
Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]